Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

23.12.21

Акцыя "Нашы дзеці"

 Акцыя "Нашы дзеці" і 20 год сапраўднага шчырага сяброўства Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і ДУА "Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй".

   Дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы Дзеці" крочыць па краіне з 1995 года і прыносіць і дзецям, і дарослым радасць і задавальненне ад цёплых сустрэч і падарункаў, пачуцця яднання і шчырага сяброўства, пераемнасці пакаленняў, неабыякавасці да лёсу кожнага дзіцяці.

  На працягу ўжо 20 гадоў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларуь з’яўляецца шэфам дзяржаўнай установы адукацыі "Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй". І, зразумела, сцены гэтай школы памятаюць моманты самых цёплых і шчырых сустрэч дзяцей, педагогаў і іх шэфаў, працаўнікоў лясной гаспадаркі. А колькі добрых спраў за гэтыя гады зроблена сумесна з нашымі шчодрымі, шчырымі і самымі надзейнымі шэфамі.

 23 снежня, у апошнія дні адыходзячага 2021 года, у Глускай санаторнай школе-інтэрнаце  ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прайшло пераднавагодняе мерапрыемства "Вы, СУПЕР!", дзе кожнае дзіця ў групавым ці сольным нумары мела магчымасць паказаць свой талент і быць падтрыманым сваімі сябрамі, настаўнікамі, выхавальнікамі і гасцямі свята.

     Пачалося гэтае яркае, незабыўнае, чароўнае пераднавагодняе мерапрыемства з урачыстай цырымоніі адкрыцця пастаяннай экспазіцыі "Сцяна сяброўства Міністэрства лясной гаспадаркі і Глускай санаторнай школы-інтэрнат", у якой прынялі ўдзел міністр лясной гаспадаркі РБ Віталій Аляксандравіч Дрожжа, генеральны дырэктар Магілеўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Аляксандравіч Раеўскі, дырэктар ДЛГУ "Глускі лясгас" Максімовіч Сяргей Віктаравіч , дырэктар ДУА "Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй" Святлана Мікалаеўна Лісіца.

 "Сцяна Сяброўства" ўяўляе сабой пастаянную экспазіцыю, якая знаходзіцца ў самым эпіцэнтры вучэбнага корпуса , месцы, дзе заўседы шмат наведвальнікаў. Пачынаецца яна з двух сімвалаў: герба Міністэрства лясной гаспадаркі і створанага ў гэтым навучальным годзе герба Глускай санаторнай школы– інтэрната, паміж імі дэвіз "Мы моцныя пакуль мы разам". А далей ідуць фотаздымкі, пачынаючы з самых першых сумесных сустрэч. Тут і наведванні школы міністрамі лясной гаспадаркі ў розныя часы, і сяброўскія візіты вучняў школы як з працоўнымі дэсантамі, так і з віншаваннямі падчас прафесійных і іншых святаў у мясцовы лясгас.

   Пачаўшыся на такой шчырай і натхнённай верай у сумесную будучыню хвалі, мерапрыемства працягнулася ў зусім дамашняй, творчай атмасферы. Дзеці, кожны па-асобку і ўсе разам, з пачуццём уласнай годнасці і між тым адказнасці за калектыўны вынік творчага прадстаўлення сваёй установы напрацягу ўсяго свята ярка і незабыўна прадэманстравалі свае таленты. А дарослым заставалася толькі прыемна здзіўляцца і са светлай умешкай радасці і ўдзячнасці ўспамінаць сваё дзяцінства.

  І ўсе дарослыя ў сваіх віншавальных выступленнях звярталіся да светлай пары свайго дзяцінства. Былі і добрыя прыемныя словы, было і як заўсёды шмат падарункаў для дзяцей і для школы. Але на гэтым свяце падарункі атрымалі не толькі дзеці. Пасля пераднавагодняга прадстаўлення "Вы, СУПЕР!" у падарунак макеты "Сцяны сяброўства" атрымалі шаноўныя госці. І гэтыя карціны з фотаздымкамі сустрэч і агульных спраў будуць нашым шэфам прыемным напамінкам аб іх святочных і паўсядзённых дабрачынных справах. І да таго ж годным завяршэннем Года народнага адзінства ў нашай школе, дзе дэвізам для ўсіх дарослых і дзяцей  з’яўляюцца словы "Адзінства ўсіх і ўнікальнасць кожнага".