ПЕРАВЕРНУТАЕ НАВУЧАННЕ
ДЛЯ АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ ВУЧНЯЎ
Мікалай Запрудскі,
прафесар кафедры і менеджменту адукацыі АПА
Пра перавернутае навучанне (перавернуты урок) шмат напісана, многія настаўнікі больш-менш часта яго прямяняюць. У прыватнасці, працягваюць праводзіць такія ўрокі настаўнікі з дванадцаці школ, якія цягам трох гадоў удзельнічалі ў адпаведным інавацыйным праекце. Актуальнасць дадзенай мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу становіцца ўсё больш значнай ва ўмовах абмежавання кантактаў паміж людзьмі.
Нагадаем сутнасць перавернутага навучання – гэта метад, пры якім тэарэтычны матэрыял вывучаецца самастойна дома, а ў класе з настаўнікам вучнямі падрабязна разбіраюцца заданні і практыкаванні па тэме, вучні набываюць неабходныя практычныя ўменні. Гэта значыць, што ўсё ў гэтым класе наадварот: лекцыі -- дома, а «дамашка» -- у класе.
Для дадзенай практыкі ёсць нямала прычын, якія абумоўлены хібамі традыцыйнага навучання:
па-першае, ў часткі вучняў назіраецца “школьная трывожнасць”, якая іншы раз ўзнікае з-за апасення, што тлумачэнне новага матэрыялу ім можа аказацца незразумелым;
па-другое, калі настаўнік задае на дом прачытаць тое, што ён ужо патлумачыў у класе, то асаблівага жадання ў вучняў гэта рабіць не ўзнікае;
у-трэцціх, на звычайным уроку ў вучняў мала часу на адпрацоўку практычных ўменняў, а ў настаўніка -- на індывідуальны падыход, бо неабходна разбірацца з тэорыяй. Таму не трэба здзіўляцца, калі вучні дэманструюць дрэнныя вынікі навучання на кантрольных работах, пад час маніторынгаў, а выпускінікі -- на ЦТ;
чацвертае, многія навучэнцы часта сумуюць на вучэбных занятках з-за аднастайнага стылю навучання, што часта правакуе на парушэнне дысцыпліны. Мяркуйце самі: традыцыйныя ўрокі праводзяцца па адной схеме: апытаванне, тлумачэнне новага матэрыялу, замацаванне, дамашняе заданне;
пятае, настаўніку праверыць выкананне дамашняга задання ўсімі вучнямі не заўсёды атрымоўваецца, а значыць не адбываецца карэкцыя прабелаў у ведах і ўменнях;
шостае, новая інфармацыя перадаецца навучэнцам ў гатовым выглядзе, вучню не трэба прыкладаць намаганняў для яе «здабывання»; многія вучні не жадаюць працаваць самастойна, што прыводзіць да выхавання спажывецкага стаўлення да жыцця.
Разам з тым, перавернутае навучанне не мае пералічаных недахопаў і, наадварот, утрымлівае значны патэнцыял фарміравання і развіцця ў вучняў ключавых кампетэнцый, вызначаных новымі адукацыйнымі стандартамі ў якасці мэтаў адукацыйнага працэсу.
У пераліку навыкаў ХХІ стагоддзя мы бачым мадэль кампетэнцый “4К”. На кожную з іх (крытычнасць, крэатыўнасць, кааператыўнасць, камунікатыўнасць) перавернутае навучанне працуе даволі паспяхова.
Такім чынам, гэты метад з’яўляецца надзвычай актуальнай адукацыйнай практыкай. Яго кагнетыўная і кампетэнтнасная эфектыўнасць даказана і ў нашай краіне ў 12 установах аульнай сярэдняй адукацыі, якія працавалі ў адпаведным інавацыйным праекце пад эгідай Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (глядзіце артыкул аўтара у НГ ад 8 жніўня 2019 года), і за яе межамі: шырока выкарыстоўваецца ў школах і ВНУ Еўропы, ЗША, Расіі і іншых краін.
Перавернутае навучанне будуецца на наступных ідэях:
- «гульні на поле навучэнцаў». Сапраўды, нашым вучням падабаецца ўсё, што звязана з гаджэтамі: камп’ютэрамі, планшэтамі, смартфонамі;
- выкарыстання размешчанага ў Інтэрнэце вялізнага аб’ему інфармацыі. Не выпадкова зараз папулярны выраз “спытай у ГУГЛа”,
- актыўнасці ў навучанні. Тут вучань сам здабывае веды, адбываецца яго сустрэча з новым матэрыялам без пасрэднікаў;
- ўцягнутасці вучняў у агульную дзейнасць з удзельнікамі сваёй групы;
- камбінавання традыцыйнага і камп'ютэрнага навучання. Пагэтаму перавернутае навучанне яшчэ называюць змешаным.
Пры прывядзенні перавернутых урокаў вучні атрымліваюць вельмі каштоўны вопыт самастойнай працы з вучэбнымі матэрыяламі. Менавіта іх самастойнасць у засваенні новых ведаў набывае асаблівую актуальнасць пад час абмежаванняў на наведванне школы з-за эпідэміі каронавірусу і магчымых іншых прычын (хваробы, падрыхтоўкі да алімпіяды).
Настаўнік сам вырашае, колькі перавернутых урокаў на працягу навучальнага года ён правядзе, па якіх тэмах будуць такія вучэбныя заняткі. Зразумела, што па кожнаму прадмету ёсць вучэбны матэрыял, даволі лёгкі для самастойнага засваення вучнямі.
Зараз засяродзімся на надзвычай важнай частцы метада перавернутага навучання – на дамашняй працы вучняў. У яе змест пажадана ўключаць наступнае:
1. Вывучыць новы матэрыял па падручніку, або з дапамогй рэсурса інтэрнэта. У другім выпадку не пажадана раіць вучням самастойна ў інтэрнэце знайсці тэкст ці відэа, паколькі нешта можа адцягнуць іх увагу, яны могуць на пошукі патраціць занадта шмат часу, могуць засяродзіцца не на лепшым варыянце. Таму настаўнікі прапануюць вучням спасылку, па якой знаходзіцца патрэбны да ўрока матэрыял.
Могуць быць прапанаваны, напрыклад, наступныя рэсурсы з відэазапісамі тлумачэнняў новага матэрыялу:
https: // www. videouroki.net -- бясплатныя відэаўрокі, тэсты, карысныя матэрыялы і вопыт выкладання розных прадметаў школьнай праграмы, а таксама гарачыя навіны і ўнікальныя прапановы для настаўнікаў, школьнікаў і іх бацькоў.
www.khanacademy.org/intl/ru/ -- Акадэмія Хана (англ. Khan Academy) - некамерцыйная адукацыйнай арганізацыя. Яе мэта - «прадастаўленне высакаякаснай адукацыі кожнаму, усюды». На гэтым сайце чытач знойдзе тысячы відэаролікаў па большасці школьных прадметаў.
http://www.adme.ru/zhizn-nauka/polnaya-kollekciya-videourokov-po-osnovnym-shkolnym-predmetam-887210/ -- Поўная калекцыя відэаўрокаў па асноўных школьных прадметах.
http://www.edutainme.ru/post/mosmetod-academye/ -- Відэалекцыі для школьнікаў. У ролі лектараў выступілі выкладчыкі ВНУ, вучоныя, супрацоўнікі музеяў, мастакі, касманаўты і іншыя вядучыя спецыялісты.
Есць настаўнікі, якія прапануюць вучням уласныя відэа або прэзентацыі, напрыклад, Аляксандр Саковіч з ліцэя № 2 г. Магілёва, Леанід Марковіч з ліцэя БДУ.
2. Сфармуліраваць пытанні настаўніку па вывучаным матэрыяле (скажам, не менш за 3). Надзвычай карыснае заданне, паколькі яно, па-першае, стымулюе патрэбу ўважліва чытаць тэкст або глядзець ролік; па-другое, стварае ўмовы для развіцця крытычнага мыслення (чытаючы ці праглядаючы тлумачэнне патрэбна ўбачыць нестыкоўкі з мінулым досведам, з тым, што чытаў у СМІ, з ведамі па сумежных прадметах); па-трэццяе, спрыяе развіццю ўменняў бачыць супярэчнасці, праблемы, што надзвычай важна для фарміравання прадпрымальніцкіх якасцей асобы вучня.
3. Візуалізаваць вывучаны матэрыял, прадставіўшы яго ў якой-небудзь з наступных форм: ментальнай карты, воблака слоў, дыяграмы, інфаграфікі, схемы, табліцы, малюнка, комікса і інш. Карысць задання заключаецца у тым, што вучань пры гэтым лепш разумее тэкст. Разуменне ўзмацняецца, калі інфармацыя пераводзіцца з адной формы яе прадстаўлення ў іншую.
Другі варыянт 3-га задання: вучні атрымліваюць ад настаўніка канспект параграфа з “белымі плямамі” (незавершанымі сказамі, недапісанымі формуламі, недабудованымі схемамі) або нават з памылкамі. Ім прапануецца, чытаючы падручнік або, праглядаючы тлумачэнне тэмы ў інтэрнэце, дабудаваць апорны канспект, выправіць памылкі. Так робіць, напрыклад, Жанна Скачко, настаўніца з Нясвіжскай гімназіі.
4. Праверыць сябе: наколькі добра засвоены вучэбны матэрыял. Для гэтага выканаць тэст, разгадаць адпаведную крыжаванку, запоўніць табліцу і г.д. , Выявіўшы памылкі, паспрабуйце іх выправіць, зноў звярнуўшыся да тэксту або другі раз праглядзеўшы ролік.
Калі прапануецца заданне 4, то вучні атрымліваюць ад настаўніка тэст у папяровым варыянце або спасылку на адпаведны рэсурс у інтэрнэце. У другім выпадку магчыма выкарыстоўваць наступныя інструменты:
Адным з найбольш папулярных сэрвісаў з'яўляецца рэсурс https://learningapps.org/ , які дазваляе спыняць відэа і ўключаць тыя ці іншыя ўстаўкі: пытанні і практыкаванні, падрыхтаваныя з дапамогай гэтага сэрвісу (віктарына са уводам тэксту, заданні на класіфікацыю, ўстанаўленне адпаведнасці, аднаўленне лагічнай паслядоўнасці, ўстаўку прапушчаных слоў і да т.п.);
Выкарыстанне сэрвісу http://ed.ted.com/ дае магчымасць у працэсе прагляду відэа, падумаць і адказаць на пытанні, праглядзець дадатковыя матэрыялы, арганізаваць абмеркаванне, выканаць дыягнастычнае выніковае заданне. Настаўнік, такім чынам, атрымлівае ад навучэнцаў зваротную сувязь, што дапамагае аптымізаваць наступную працу вучняў у аўдыторыі.
Можна прымяняць адукацыйны сайт Edmodo, функцыянал якога дазваляе даваць заданні і рабіць каментары па тэксце выкананых работ. Школьнікі вельмі задаволеныя дадзеным рэсурсам, паколькі ён з'яўляецца межплатформенным і падтрымлівае доступ да вучэбных матэрыялаў і бібліятэчных рэсурсаў. Рэкамендацыі можна знайсці па спасылцы: http://ed-today.ru/20-top-10-pravil-pri-perevode-klassa-na-novuyu-metodiku-perevjornutoe-obuchenie .
Разам з гэтымі заданнямі вучні атрымліваюць адпаведныя крытэрыі ацэнкі, напрыклад: на ўроку буду звяртаць увагу на наступнае:
1) ці сфармуліравалі вы для мяне 3 пытанні, якія…
2) ці уключае ваша схема (карта памяці, інфаграфіка…) наступныя паняцці, заканамернаці…
3) ці знайшлі вы 3 памылкі ў прапанаванай мною “рыбе” апорнага канспекта параграфа і г.д.
Як жа перавернутае навучанне працуе на кожную з кампетэнцый мадэлі 4К? Крытычнасць у навучэнцаў развіваецца, калі яны самастойна працуюць з тэкстамі і фармуліруюць настаўніку пытанні, калі выконваюць заданні па ацэнцы супрацьлеглых меркаванняў, ажыццяўляюць іх верыфікацыю, калі пададзеную інфармацыю ўспрымаюць як кагнетыўны канфлікт, калі яны на ўроку знаходзяць і выкарыстоўваюць аргументы на карысць сваёй пазіцыі.
Крэатыўнасць, -- калі прыдумываюць і ствараюць свае варыянты візуалізацыі вучэбнага матэрылу; калі вылучаюць свае ідэі і версіі, якія адрозніваюцца арыгінальнасцю; калі развіваюць думкі аднакласнікаў; калі прапануюць свае версіі адказаў на сфармуліраваныя іншымі пытанні.
Кааператыўнасць – пад час узаемадзеяння з аднакласнікамі, якое адбываецца на ўроку пры абмеркаванні сфармуліраваных дома пытанняў для настаўніка; пры аналізе і ацэнцы адлюстраванняў матэрыялу тэмы, якія вучні зрабілі, выконваючы дамашняе заданне; пад час рашэння задач і выканання практыкаванняў, стварэння мініпраектаў, што адбываецца непасрэдна на ўроку.
Камунікатыўнасць – пры пошуку інфармацыі, яе ацэнцы і пераўтварэнні ў іншую форму падачы, пры фармуліроўцы пытанняў і іх пастаноўцы партнёрам па камандзе, пад час практыкі ўдакладнення адказаў на пытанні, іх перафармуліроўцы і сумесным пошуку адказаў.
Чытач, пэўна, звярнуў увагу, што ключавое слова ў дадзеным тэксце – самастойнасць, самастойная праца вучняў. Cапраўды, перавернутае навучанне скіравана і на арганізацыю самастойнай работы вучняў, і на забеспячэнне іх пазнаваўчай матывацыі і адказнасці за навучанне, і на фарміраванне надзвычай актуальных кампетэнцый. Акрамя гэтага самастойная вучэбная праца проста неабходная ў асаблівых сітуацыях, у якіх іншы раз аказваюцца вучні, калі яны не могуць наведваць урокі: напрыклад, у класе ці школе аб’яўлены каранцін; вучань хварэе або рыхтуецца да заключнага этапу алімпіяды і вызвалены ад урокаў; навучэнец вучыцца ў спартыўным класе і паехаў на зборы або на спаборніцтвы; школьнік знаходзіцца на аздраўленні ў санаторыі і г.д. Урокі наведваць нельга, але ж вучыцца трэба!
Калі вучні набылі, дзякуючы перавернутаму навучанню, вопыт самастойнай працы, то яны лёгка змогуць вучыцца ў фармаце дыстанцыйнага навучання. У тых краінах, у якіх зараз уведзены супрацькаронавірусны каранцін, такое навучанне якраз ажыццяўляецца. Многія беларускія настаўнікі ў дапаўненне да урочных заняткаў праводзяць для сваіх вучняў онлайн-кансультацыі, вебінары, правяраюць дасланыя па электроннай пошце выкананыя вучнямі дыягнастычныя і творчыя работы. Гэта, безумоўна, падзвіжніцтва, бо робяць яны гэту дадатковую працу бясплатна.
Завяршаючы артыкул, укажам на шэраг абмежаванняў на прымяненне метаду перавернутага навучання.
Самае вялікае абмежаванне – гэта стэрэатыпы, якія склаліся ў многіх педагогаў пра тое, як патрэбна вучыць, як неабходна праводзіць урокі – абавязкова тлумачыць вучням новы матэрыял. Вядома, што традыцыйная мадэль навучання ўзнікла тады, калі яшчэ не было падручнікаў. Зараз жа ёсць падручнікі (нават з дапоўненай рэальнасцю), шмат карысных электронных адукацыйных рэсурсаў у інтэрнэце. Таму ўзнікае заканамернае пытанне: навошта тлумачыць, калі вучні могуць прачытаць ці праглядзець тлумачэнне ў сеціве! Добрая навіна – усё больш настаўнікаў разумеюць, што яны цікавыя вучням не ў якасці “гаворачай галавы”, а -- асобы, якая ўмее арганізаваць іх цікавую і прадуктыўную індывідуальную, парную або групавую работу.
Другое абмежаванне. На пачатковым этапе авалодання метадам перавернутага навучання і першых спроб яго прымянення, канешне, павялічваюцца затраты часу настаўніка на падрыхтоўку да ўрока. Спачатку большую напружанасць педагог адчувае і на самім уроку. Потым працэс руцінізуецца і загружанасць змяншаецца, справа становіцца прывычнай. Тым быльш, настаўнік мае магчымасць рэгуляваць сваю нагрузку, вырашаючы, колькі і па якіх тэмах ён будзе праводзіць перавернутых урокаў.
Абмежаванне трэццяе. Яно звязана з непаразуменнем паміж школай і бацькамі, калі іншы раз ў адукацыйным працэссе адбываюцца з’явы, што былі не характэрнымі пад час іх навучання. Гэта выклікае ў некаторых з іх незадаволенасць. Яны могуць не зразумець, чаму, напрыклад, замест тлумачэння новай тэмы, настаўнік прапанаваў вучням самім разабрацца з тэарэтычным матэрыялам!? Тут да месца заўважыць, што на нашых інавацыйных пляцоўках бацькі вучняў не скардзіліся на школу, на настаўнікаў, бо была праведзена адпаведная тлумачальная работа: што такое перавернутае навучанне, навошта яно патрэбна, якія перавагі атрымаюць вучні пры такім метадзе навучання.
Яшчэ адно абмежаванне. Уявім сітуацыю, калі ўсе ці некалькі настаўнікаў, якія працуюць, у пэўным класе вырашаць у адзін дзень правесці перавернутыя ўрокі. Канешне, вучням будзе вельмі цяжка, яны нават могуць пайсці са скаргамі да дырэктара. Пакуль такая сітуацыя малаверагодная, паколькі не так шмат настаўнікаў валодаюць дадзеным метадам і прымяняюць яго на практыцы. З цягам часу гэта праблема паўстане. Па іншаму не можа быць, бо перавернутае навучанне – гэта адзін з найбольш вядомых сусветных адукацыйных трэндаў. Тады ў намеснікаў дырактараў школ стане актуальнай новая функцыя – рэгулятара: раўнамернага размеркавання колькасці перавернутых урокаў у класах установы адукацыі.
Як бачым, абмежаванні ёсць, але яны не крытычныя. Пры жаданні настаўнікі і кіраўнікі школ іх могуць пераадолець.
раскрыть » / « свернуть