Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.12.2017

Інфармацыя аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах ДУА “Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй”

 З 4 па 8 снежня ў нашай школе праходзіў прадметна-метадычны тыдзень па беларускай мове і літаратурнаму чытанню сярод навучэнцаў ІІ-ІV класаў.

 Мэта правядзення: паказаць метадычныя прыёмы і формы арганізацыі ўрочнай і пазакласнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў, якія забяспечваюць павышэнне матывацыі і пазнавальнага інтарэса.

 Прынцып правядзення прадметнай нядзелі – кожны вучань з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня.

 Мерапрыемствы тыдня праходзілі згодна з распрацаваным планам. Праграма правядзення прадметнага тыдня адлюстравала розныя формы і метады вучэбнай дзейнасці. Удала спалучаліся калектыўныя і індывідуальныя формы работы, вялікая ўвага надавалася развіццю інтэлекта вучняў.

 Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў тыдня настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з метадычнай літаратурай па пытаннях прымянення сучасных адукацыйных тэхналогій, праводзіліся кансультацыі.

 Адкрыццё прадметнага тыдня адбылося 4 снежня, у час правядзення лінейкі. На адкрыцці вучні былі азнаёмлены з планам правядзення тыдня. У той жа дзень вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Казачны свет”.

 5 снежня дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй Я.Коласа. Асабліва спадабалася ім віртуальная экскурсія ў музей знакамітага пісьменніка.

 6 снежня праходзіў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, які праходзіў у школьнай бібліятэцы.

 7 снежня у другім класе прайшоў урок беларускай мовы па тэме “Перанос слоў”, які правяла Сокал Ірына Уладзіміраўна. Урок адзначаўся разнастайнасцю прыёмаў і метадаў навучання, форм арганізацыі ўрока. Настаўніца старалася працаваць творча.

 У апошні дзень тыдня прайшло пазакласнае мерапрыемства “Востраў гульняслоў”, у якім прынялі ўдзел вучні ІІ-ІV класаў.

 Мерапрыествы, якія праходзілі на працягу тыдня, былі цікавымі і пазнавальнымі, арыентаваныя на максімальнае раскрыццё творчых і інтэлектуальных магчымасцей кожнага вучня.

 Па выніках правядзення тыдня можна зрабіць наступную выснову:

настаўнікі выкарыстоўвалі элементы сучасных тэхналогій і методык выкладання: праблемнае навучанне, інтэрактыўнае і групавыя метады работы.

 Усе настаўнікі на працягу тыдня паказалі добрыя арганізатарскія здольнасці, стварылі святочную творчую атмасферу.