Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.04.2020

ЖЫВАЯ КЛАСІКА 2020

Аддзелам па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Конкурс арганізаваны з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Дэвіз конкурсу – "Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці - нацыянальны набытак і гонар".

Пераможцам конкурсу стала наша вучаніца Дзянісава Ірына(6 клас), якая заняла 2 месца з вершам Людмілы Воранавай "Роднай мовы толькі тыдзень". Віншуем пераможцу і настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Прыжок Наталлю Мікалаеўну. Так трымаць!!!