Ва ўстанове напярэдадні 125-годззя вядомага пісьменніка, паэта, байкапісца, вучонага-мовазнаўца Кандрата Крапівы ў чытальнай зале бібліятэкі настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Прыжок Н.М. і бібліятэкарам Арцюшэўскай Л.М. праведзена літаратурная гасцёўня, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка. Бібліятэкар школы арганізавала выставу кніг пісьменніка. Настаўніца Прыжок Н.М. пазнаёміла вучняў 9 класа з біяграфіяй і творчай дзейнасцю пісьменніка. Вучні 9 класа паказалі сцэнічныя пастаноўкі баек "Сямейныя спрэчкі", "Ганарысты парсюк", "Давялося свінні на неба глядзець".
Наталля Мікалаеўна адзначыла, што К.Крапіва вялікі майстар байкі і камедыі, але ён і добры лірычны паэт, і цудоўны бытапісец. Дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі, таму што пісьменнік шырока глядзіць на жыццё і глыбока пранікае ў яго тайнікі: ён бачыць у ім і гераічнае, і трагічнае, і смешнае.
Выстава будзе дзейнічаць з 1 па 20 сакавіка 2021 г.
- Кніга прысвечана жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Аўтар паказвае своеасаблівасць сатырычнай паэзіі, мастацкай прозы і драматургіі народнага пісьменніка. Беларусі, харакрарызуе яго навуковую дзейнасць. Дапоўнена новыми артыкуламі, у якіх разглядаюцца крапівінскія творы 70 – 80-х гадоў, згадваюцца асабістыя сусутрэчы даследчыка з пісьменнікам.
- Даследуецца драматургічная творчасць старэйшыны беларускай літаратуры, анроднага пістменніка Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі СССР і БССР Кандрата Крапівы. На шырокім фактычным матэрыяле прасочваецца станаўленне творчай індывідуальнасці К. Крапівы-драматурга ў кантэксце развіцця ўсёй беларускай драматургіі.
- У дапаможніку раскрыта методыкам вывучэння творчасці Кандрата Крапівы, а таксама манаграфічных тэм, прысвечаных пісьменніку; змешчана сістэма ўрокаў па вывучэннітвораў і манаграфічных тэм; прыведзены метадычныя рэкамендацыі па правядзенні розных тыпаў і відаў заняткаў.
- Дапаможнік для настаўнікаў устаноў,яякія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і студэнтаў – філолагаў.
- Асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы , выдатнага драматурга, байкапісца, публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча, прыводзяцца багатыя факты з яго жыця, фатаграфіі. На аснове аналізу многіх твораў вызначаюцца асаблівасці творчай манеры пісьменніка, адметныя рысы яго майстэрства.
- Кніга аб жыцці і творчасці выдатнага народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Адрасавана тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, вывучае ці выкладае яе ў сістэме сярэдняй адукацыі.
- Чарговая кніга серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» прысвечана памяці Кандрата Крапівы, класіка беларускай літаратуры. Выданне ўкладзена яго ўнучкай. кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Аленай Ігараўнай Атраховіч. У кнізе змешчаны ўспаміны родных і блізкіх Кандрата Крапівы, яго сяброў і знаёмых, тых, хто ведаў яго асабіста. а таксама тых, хто даследаваў яго творчы і жыццёвы шлях. У выданні адлюстраваны малавядомыя факты, старонкі радаводу, раскрыта творчая лабараторыя пісьменніка, чыя праца на карысць беларускай культуры застанецда прыкладам самаадцанага служэння Радзіме.
Кандрат Крапіва, сапраўднае імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.
Кандрат Крапіва (1896-1991) – народны пісьменнік Беларусі, паэт, драматург, празаік, сатырык, перакладчык, навуковец, грамадскі дзеяч.
Сапраўднае імя – Кандрат Кандратавіч Атраховіч. Нарадзіўся 5 сакавіка 1896г. у вёсцы Нізок (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Бацькі яго былі простымі сялянамі. Пачатковае навучанне атрымаў у сваёй роднай вёсцы. Прадоўжыў вучобу спачатку ў Уздзенскім народным вучылішчы, потым паступіў у 4-класнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах, закончыў навучанне ў вучылішчы ў г. Койданава (цяпер г. Дзяржынск). У 1913 г. здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Працаваць настаўнікам стаў восенню 1914 г. у пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны. У жніўні 1915 г. быў мабілізаваны ў царскую армію. На пачатку вясны 1916 г. пасля вучобы ў Гатчынскай школе прапаршчыкаў адправіўся на фронт. У лютым 1918 г. быў дэмабілізаваны, працаваў некалькі гадоў настаўнікам у в. Каменка на Уздзеншчыне. Падчас Грамадзянскай вайны 1920—1923 гг. ваяваў на баку Чырвонай Арміі. У мірны час прадоўжыў настаўніцкую працу на Уздзеншчыне.
У 1925 г. пераехаў у Мінск. З’яўляўся членам літаб’яднання «Маладняк» і «Узвышша» (з 1926 г.). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925—1926). У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. 3 1932 па1936 гг. працаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі».
У 1939-1940гг. удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінскай вайне. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда», рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны – рэдактар часопіса «Вожык». З 1947 па 1952 гг. – загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, з 1952 па 1956гг. – дырэктар гэтага Інстытута. З 1956 па 1982 г. Кандрат Крапіва – віцэ-прэзідэнт АН БССР. Потым па 1989 г. уключна быў вядучым навуковым супрацоўнікам-кансультантам у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
Першай публікацыяй Кандрата Крапівы з’явіўся фельетон у вершах «Жылі-былі» на рускай мове ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 г. А першая публікацыя на беларускай мове – сатырычны верш «Сваты»ў газеце «Савецкая Беларусь».
Кандрат Крапіва вядомы, у першую чаргу, як аўтар шматлікіх твораў сатыры і гумару невялікіх форм. Шэраг баяк Кандрата Крапівы перажыў свой час. Многія пакаленні беларусаў яшчэ са школьных гадоў памятаюць і пра «Дыпламаванага барана», і пра «Ганарыстага парсюка», і пра «Махальніка Іванова». Праславіўся Кандрат Крапіва і як драматург. Яго п’есы «Хто смяецца апошнім» (1939), «Брама неўміручасці» (1973), «На вастрыі» (1982) на працягу дзесяцігоддзяў перажылі шматлікія пастаноўкі ў тэатрх краіны. Па многім творам пісьменніка былі пастаўлены кінафільмы.
Кандрату Крапіве належыць шэраг літаратуразнаўчых артыкулаў. З’яўляўся навуковым рэдактарам «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка» розных гадоў выдання; «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы У. Шэкспіра і некаторых класікаў рускай літаратуры.
Кандрат Крапіва – член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934г. З 1956г. – народны пісьменнік Беларусі. Акадэмік АН БССР (1950). Доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974).
Памёр Кандрат Крапіва 7 студзеня 1991г., пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце З.І.Змітровіч