Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2022

Багацце беларускай мовы

Адкрыццё Тыдня  роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" пачалося з акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Настаўнікі і вучні ў паўсядзённым абіходзе гаварылі па-беларуску. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Прыжок Н.М.  пазнаёміла вучняў са скарбонкай беларускіх слоў, прыказак, прымавак, сімваламі роднай мовы.

19 верасня вучні 6-9 класаў наведалі школьную бібліятэку і пазнаёміся з выставай  вучэбнай літаратуры "Сэрцам  роднага  слова  краніся", якую арганізавала Арцюшэўская Л.М.

 У гэты дзень педагог-арганізатар Хлань В.І. правяла фальклорнае свята "Мова родная – мова модная", а на перапынках настаўнікі пачатковых класаў арганізавалі беларускія гульні,правялі  мерапрыемства "Востраў гульняў, слоў".

 Арганізатары мерапрыемстваў кіраваліся адным прынцыпам – задзейнічаць, як мага больш вучняў. Гэта ў іх атрымалася. Кожны вучань меў магчымасць праявіць сябе, паказаць свае творчыя здольнасці, павысіць ўзровень валодання беларускай мовай.