Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.09.2022

"Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!"

 21 верасня прайшла літаратурная віктарына сярод вучняў 7-8 класаў "Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!" Вучні разгадвалі крыжаванкі па творам вядомых беларускіх пісьменнікаў Г.Бураўкіна, М.Танка, Я.Коласа, З.Бядулі, М.Багдановіча. Гучалі вершы беларускіх дзеячаў аб роднй мове.

 Я.Колас пісаў: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэй за іх родную мову. Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа".

 Словы Я.Купалы "ты зжылося з намі беларускае слоўца, як бы неба з сонцам" застаўляюць кожнага беларуса задумацца аб каштоўным скарбе, які нам застаўся ад нашых бацькоў. Мова робіць кожны народ мудрым і ўнікальным.

 Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Н.М.Прыжок падкрэсліла значнасць мовы для кожнага народа, яна адзначыла, калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне.

 Нашы бацькі, дзяды, прадзеды шмат зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.

 Мерапрыемства было напоўнена пазітыўным настроем.