Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2022

"Гучыць родная мова"

22 верасня настаўнікі пачатковых класаў Л.Ф.Дашкевіч, І.В.Сокал правялі ўрок-падарожжа "Гучыць родная мова". Урок пачаўся з уступнага слова настаўніцы Л.Ф.Дашкевіч. Яна адзначыла, што мова- гэта першая крыніца праз якую мы спазнаём свет. Валоданне роднай мовай дае магчымасць вывучаць гісторыю і спасцігаць багатую спадчыну. Мы пяшчотна называем сваю мову роднай, матчынай. Назаўжды западаюць словы маці ў сэрцы. Іх нельга забыць, яны нам нагадваюць пра родную старонку, дзе мы нарадзіліся. Дарагія для нас рэчы - хлеб, кніга, спадчына, якую сімвалізуе старажытны ручнік. Кніга – слова жывое, гаворкае, прачытаўшы яе, мы знаёмімся з гісторыяй паходжання мовы чалавека. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, народныя святы, абрады, песні і шанаваць яе. Вучні зрабілі падарожжа на станцыям "Перакладчык", "Усезнаўца", "Размаўляйка". На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі прыказкі, вершы, песні, выказванні аб мове, разгадваліся крыжаванкі, дэманстраваліся невялікія сцэнкі з выкарыстаннем слоў ветлівасці.

Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным, было арыентавана на максімальнае раскрыццё творчых і інтэлектуальных магчымасцей кожнага вучня, садзейнічала фарміраванню вучняў грамадзянскай адказнасці.