Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі
21 лютага адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы. Для вучняў былі паказаны мультфільмы “Будзьма беларусамі” і “Піліпка”, відэаролік “Любімыя словы беларусаў”. Пасля была праведзена гульня, дзеці паказалі добрыя веды: разгадвалі загадкі і рэбусы, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.
Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.